"Добры дзень, свята Пакрова!"







Святкавалі "Шчодрую каляду"
14 студзеня ўдзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Традыцыі і абрады малой Радзімы" пазнаёміліся з каляднымі святамі, якія пачыналіся з дня Божага Нараджэння - Раства. Калі першая зорка з'яўлялася на небе, уся сям'я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю - кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі - юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.
Вайна ў лёсе землякоў
Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. І памяць людская не сцірае тыя жудасныя і гераічныя падзеі. У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і напярэдадні будучага юбілею Вялікай Перамогі тэма ваеннай гісторыі з’яўляецца актуальнай і закранае, у тым ліку, дзейнасць аб'яднання па інтарэсах "Традыцыі і абрады малой Радзімы". У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага з гэтай нагоды прайшла сустрэча, на якой была праведзена прэзентацыя кнігі мясцовага краязнаўцы Мікалая Пацэнкі “Доўгія вёрсты вайны”, прагучалі ўспаміны землякоў Міхаіла Маскальчука і Таццяны Якімовіч аб гадах ваеннага ліхалецця, адбыўся абмен уражаннямі.
На мерапрыемстве прысутнічалі - навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ліцэя, удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Традыцыі і абрады малой Радзімы", супрацоўнікі сельскіх бібліятэк раёна і чытачы раённай бібліятэкі. Мікалай Пацэнка, які з’яўляецца аўтарам-укладальнікам кнігі “Доўгія вёрсты вайны”, пазнаёміў прысутных са зместам выдання, з працэсам работы па збору матэрыялаў, падкрэсліўшы, што гэта кніга – вынік калектыўнай працы многіх людзей: журналістаў “Бераставіцкай газеты”, работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, музея Вавёркі і іншых.
Першае знаёмства з друкаваным выданнем адбылося ў музеі Вавёркі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прэзентацыя кнігі “Доўгія вёрсты вайны” ў райбібліятэцы ставіла на мэце адразу дзве задачы: перадаць эстафету памяці падрастаючаму пакаленню, паколькі ў чытальнай зале сабраліся ліцэісты, а яшчэ – прадэмастраваць сельскім бібліятэкарам, для якіх у гэты дзень быў арганізаваны раённы семінар па засваенні тэхналогій рэкламных кампаній і методыкі рэкламнага інфармавання, форму правядзення падобных мерапрыемстваў у сябе на месцах. Экзэмпляры кнігі “Доўгія вёрсты вайны” раздадзены і ў філіялы аграгарадкоў, а таму бібліятэкарам у хуткім часе давядзецца пазнаёміць з выданнем сельскіх чытачоў.
Не менш цікавымі аказаліся і ўспаміны жыхароў райцэнтра Міхаіла Маскальчука і Таццяны Якімовіч. Міхаіл Васільевіч расказаў пра свайго бацьку – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху, ваенаслужачага ў складзе 10-й гвардзейскай танкавай брыгады, камандзіра разліку ў 138-м гвардзейскім стралковым палку, чый слаўны баявы шлях адзначаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны” 2-й ступені, “За Перамогу над Германіяй”, “За адвагу”. Таццяна Михайлаўна расказала аб сваім апаленым вайной дзяцінстве, аб тым, што давялося перажыць у гады фашысцкай акупацыі мірным жыхарам.
"Добры дзень, свята Пакрова!"
"Традыцыі і абрады малой Радзімы"
1 кастрычніка адбылося пасяджэнне аб'яднання па інтарэсах "Традыцыі і абрады малой Радзімы" - педагог дадатковай адукацыі Акудовіч Галіна Міхайлаўна. Абмяркоўваліся пытанні правядзення мерапрыемстваў у музеі "Спадчына", турыстычных экскурсій па вывучэнні гісторыі малой Радзімы.