У суботу, 6 лістапада, у музеі “Спадчына” адбывалася практычная экскурсія “Восеньскія святы беларускага календара”. Экскурсія адбылася у сялянскай хаце. Навучэнцы азнакоміліся з народнымі восеньскімі святамі, такімі як Багач, Пакрова, Дзяды – святы беларускага народнага календара, звязаные з памінаннем продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітроўскія. Галоўныя, Восеньскія Дзяды, адзначаюцца ў лістападзе. Субота мела быць днём ушанцавання дзядоў. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу. Навучэнцы разглядзелі экспанаты беларускай хаткі, дакрануліся да вытокаў гісторыі і з цікавасцю правялі вольны час.




У снежні адкрылася выстава "Знакамітыя земляробы Бераставіччыны - былыя выпускнікі нашага ліцэя". Выставу наведалі навучэнцы першага, другога курсаў і навучэнцы сярэдніх школ нашага раёна, якія наведвалі ліцэй у рамках прафарыентацыйнай работы. 
Сёння, 3 кастрычніка, адбылася першая экскурсія ў гэтым навучальным годзе. Наведвальнікамі музея сталі навучэнцы 243 групы. У якасці экскурсаводаў навучэнка групы 244 Пік Кацярына і навучэнец 243 групы Чан Ілья.
Кіраўнік музея "Спадчына" Акудовіч Галіна Міхайлаўна.
































