Дата время.  
 

Rossiya.0x430.jpg 22815036_w640_h640_flag-velikobritanii-razmer.jpg

Станаўленне
    Установа адукацыі "Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" быў заснаваны 1 верасня 1954 года Загадам Беларускага рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў СССР, як "Бераставіцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі №37".
20190925094102_IMG_5022.JPG
 У вучылішчы вялася падрыхтоўка маладых спецыялістаў для сельскай гаспадаркі па спецыяльнасцях:
    -трактарыст трэцяга класа з тэрмінам навучання чатыры месяцы;
    -механік-камбайнер - тэрмін навучання 3 месяцы; 
    Яно размяшчалася ў вёсцы Муравана Бераставіцкага раёна. Пад вучэбныя кабінеты і лабараторна-практычныя класы былі пераабсталяваны памяшканні маёнтка, дзе жыў граф, а таксама дапаможныя памяшканні: стайні, адрыны. Навучэнцы жылі на кватэрах у вёсках: Малая Бераставіца, Кавалі, Каменка, Спудзвілы.
20190925094330_IMG_5025.JPG


 Даводзілася дабірацца да месца вучобы за 2-4 кіламетры. Ацяпленне ва ўсіх класах і лабараторыях было пячное. У зімовы час навучэнцы не здымалі верхняй вопраткі, бо ў кабінетах было холадна.    Сілкаваліся навучэнцы ў сталовай, якая знаходзілася ў чатырох кіламетрах ад вучылішча , у вёсцы Малая Бераставіца.

Першыя гады

Шмат цяжкасцяў прыйшлося перажыць у гады станаўлення вучылішча і педагагічнаму калектыву, і першым навучэнцам: бракавала падручнікаў і наглядных дапаможнікаў, матэрыяльная база складалася з аднаго трактара МТЗ-2 і аднаго аўтамабіля ЗІС-5, не было інтэрната.

За першы перыяд навучання з 1 лістапада 1954 года па 10 красавіка 1955 года было падрыхтавана і выпушчана 120 трактарыстаў і 120 механікаў-камбайнераў.

20190925094432_IMG_5029.JPG

Загад № 1 па вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі № 37 ад 1 лістапада 1954 года аб залічэнні ў склад навучэнцаў на 1 курс у групу № 1 па спецыяльнасці трактарыст - 30 чалавек.

Загад № 2 па вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі № 37 ад 1 снежня 1954 года аб залічэнні ў групу № 2 на 1-шы курс 120 чалавек па спецыяльнасці механік-камбайнер.

Першых спецыялістаў для сельскай гаспадаркі рыхтавалі на працягу трох і шасці месяцаў.

20190925094438_IMG_5030.JPG

Кантынгент навучэнцаў быў рознаўзроставы - ад 17 да 35 гадоў.

3-за недахопу педагогаў з вышэйшай адукацыяй працавалі выкладчыкі і з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Шмат рабілася для добраўпарадкавання тэрыторыі вучылішча і яго вучэбнай базы.

 

Пад іх кіраўніцтвам праходзіла станаўленне і
развіццё навучальнай установы

 

 

Першым дырэктарам ”Бераставіцкага вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі" 

з 1 верасня 1954 года па 27 верасня 1955 года 

быў Буркін Васіль Навумавіч.

20190925094724_IMG_5040.JPG
20190925094743_IMG_5041.JPG

 3 28 верасня 1955 года па 24 верасня 1964 года вучылішча ўзначальваў 

Казімірскі Васіль Нікіціч.

 3 25 верасня 1964 года па 1 лістапада 1967 года     

дырэктарам з'яўляўся Батура Леанід Нікіфаравіч.    

20190925094804_IMG_5042.JPG
20190925094900_IMG_5044.JPG

3 2 лістапада 1967 года па 5 кастрычніка 1976 года калектыў ўзначальваў 

Семянюк Уладзімір Вікенцьевіч, 

які аддаў сістэме прафтэхадукацыі 41 год свайго жыцця.

3 6 кастрычніка 1976 года па 21 студзеня 1985 года дырэктарам з'яўляўся 

Дудар Мікалай Антонавіч, стаж працы якога ў гэтым вучылішчы перавысіў 40 гадоў.

20190925095000_IMG_5046.JPG
20190925095018_IMG_5047.JPG

22 студзеня 1985 года дырэктарам вучылішча быў прызначаны 

Горбач Павел Аляксеевіч, які займаў гэтую пасаду па

22 лістапада 2004 года, стаж яго працы склаў 36 гадоў.

З 14 студзеня 2005  года па 21 студзеня 2015 года вучылішча ўзначаліў     

(з 17.06.2008 УА "Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" )    

Мышко Уладзімір Уладзіміравіч.    

20190925095034_IMG_5048.JPG
З першага красавіка 2015 года ўстанову адукацыі "Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй" узначальвае Карвацкі Эдуард Уладзіміравіч. 
 
Уклад у народную гаспадарку краіны
 
 

1958 года ў ”Бераставіцкім ВМСГ” пачалі рыхтаваць трактарыстаў-машыністаў шырокага профілю.

У 1959 годзе колькасць выпускнікоў ”Бераставіцкага ВМСГ’’ перавысіла 1000 чалавек. Выпускніком, які атрымаў атэстат пад №1000 стаў Даннікаў Уладзімір Сцяпанавіч з вёскі Мацвееўцы, Ваўкавыскага раёна.

У 1961 годзе ў вёсцы Муравана было пачата будаўніцтва інтэрната на 500 месцаў. Гэты аб'ект быў здадзены ў 1965 годзе.

У 1963 годзе ”Бераставіцкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі" было перайменавана ў ”Бераставіцкае сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 37”

Да гэтага часу ў "Бераставіцкім ВМСГ" было падрыхтавана 2438 спецыялістаў.

20190925094449_IMG_503211.jpg

У 1971 годзе было распачата будаўніцтва новага навучальнага комплексу ў г.п. Бераставіца ў сувязі з тым, што старыя памяшканні прыйшлі ў непрыдатнасць і база вучылішча не адпавядала патрабаванням навучання. Комплекс на 600 навучэнцаў будаваўся за кошт сродкаў, заробленых на суботніку, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння У.І. Леніна. Праектны кошт яго 1 млн. 800 тыс. рублёў. У 1975 годзе было скончана будаўніцтва і з 1 верасня 1975 года ў вучылішчы пачалі рыхтаваць спецыялістаў для сельскай гаспадаркі з сярэдняй адукацыяй. Да гэтага часу было падрыхтавана 8570 чалавек.

Навучэнцы і работнікі вучылішча прынялі актыўны ўдзел у працы на цалінных землях. 3 1960 года па 1979 год навучэнцы разам з майстрамі вытворчага навучання ад'язджалі ў Казахстан на ўборку ўраджаю:

1.jpg

- у 1960 годзе - 120 чалавек, 1961 годзе - 90 чалавек, 1964 годзе - 90 чалавек, 1967 годзе - 90 чалавек, 1970 годзе - 90 чалавек, 1972 годзе - 60 чалавек, 1973 годзе - 60 чалавек, 1978 годзе - 60 чалавек, 1979 годзе - 30 чалавек.

Усе гэтыя гады з групамі ад'язджаў на цаліну майстар вытворчага навучання Ільюшчанка С.Т., які адпрацаваў у навучальнай установе 38 гадоў.

Дасягненні навучальнай установы 

За гады існавання навучальнай установы, навучэнцы, майстры прафесійнага навучання і педагогі не раз займалі прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

-     У 1968 годзе навучэнец групы № 9 Кухта Іван Станіслававіч заняў 1-ае месца ў вобласці, 1-ае месца ў Рэспубліцы ў конкурсе аратых сярод навучэнцаў прафтэхвучылішчаў.

1967.jpg

-     У 1973 годзе навучэнец групы № 5 Саловіч Антон Іосіфавіч заняў 1-ае месца ў БССР, 1-ае месца ў СССР у конкурсе аратых сярод навучэнцаў прафтэхвучылішчаў.

Найбольшага поспеху дабілася Трахімік Галіна Міхайлаўна.

_с_медалями.jpg

-     У 1976 годзе яна заняла 1-ае месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства аратых.

Выступаючы за Гарадзеншчыну ў гэтым годзе яна заняла 1 месца ў рэспубліцы.

-     У 1976 годзе Трахімік Галіна заняла 1 месца ў СССР, выступаючы на ўсесаюзных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства маладых аратых.

-     Восенню 1976 года яна заняла прызавое З-е месца на міжнародных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства маладых аратых сярод сацыялістычных краін.

-     Тры гады запар: у 1976 годзе, 1977 годзе, 1978 годзе Петрушкевіч Яўген Дзмітрыевіч займаў 1-ыя месцы ў конкурсе прафесійнага майстэрства на званне "Лепшы араты".

-     У 1978 годзе Петрушкевіч Яўген Дзмітрыевіч заняў З-е месца ў СССР у конкурсе аратых сярод навучэнцаў прафтэхвучылішчаў.

-     У 1998 годзе Працкевіч Аляксей Яўгенавіч заняў 1-ае месца ў абласным і 2-ае месца ў рэспубліканскім конкурсах прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтамабіляў сярод навучэнцаў прафтэхвучылішчаў.

-     У 2007 годзе каманда ў складзе: Дрыгвалёвой Святланы, Навумчык Вольгі і Токаравай Алены занялі 1-ае месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі па прафесіі "Агароднік".

Сувязь пакаленняў

Значны ўклад у станаўленне і развіццё УА "Бераставіцкі ГСПЛ" унеслі нашы ветэраны.

На дадзены час у г.п. Бераставіца пражываюць ветэраны, якія адпрацавалі ў навучальнай установе больш за 40 гадоў:

-   Дудар Л.А., Семянюк В.У., Станкевіч В.М., Талай І.А, Анішчык А.І., Сявец А.С.

Звыш 30 гадоў:

_имени-1.jpg

-      Дудзько М.М., Белянінік Э.Б., Горбач П.А., Дубовік Л.В., Карасёва Г.А., Лазарчык І.І., Нехайчук А.А, Нехайчук Н.А., Сілкова Е.І, Якушаў В.А.

Звыш 25 гадоў:

-      Акунец Г.І, Берднікава Т.І, Гарбуз Г.А., Лысенкова Т.А.

За добрасумленную і шматгадовую працу былі ўзнагароджаны:

-      Горбач П.А. - нагрудным значком "Выдатнік прафтэхадукацыі СССР".

-      Дудар Л.А. - нагрудным значком "Выдатнік прафтэхадукацыі СССР".

 - Ерамейчык А.А. - нагрудным значком "Выдатнік прафтэхадукацыі БССР".

-      Дудзько М.М. - нагрудным значком "Выдатнік прафтэхадукацыі СССР".

-      Талай І.А. - нагрудным знакам "За паслугі ў развіцці прафтэхадукацыі".

Новыя гарызонты вучылішча

Першага верасня 1975 года былі адкрыты дзверы новых карпусоў  вучылішча ў г.п. Вялікая Бераставіца.

1975.jpg

"Бераставіцкае СПТВ № 37" было перайменавана ў "Бераставіцкае сярэдняе сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 37".

У новым навучальным комплексе меліся:

-      тэарэтычны корпус, у якім размяшчалася 14 вучэбных кабінетаў;

-       грамадска-бытавы корпус, у які ўваходзілі:

-       сталовая на 120 пасадачных месцаў;

-       актавая зала на 250 месцаў;

-       спартыўная зала;

-       інтэрнат на 395 месцаў;

-       бібліятэка з чытальнай залай на 50 месцаў;

-       медыцынскі пакой.

У вучэбных майстэрнях размешчаныя былі лабараторна-практычныя класы:

-       трактарных рухавікоў

-       шасі трактароў

-       рэгулявання трактароў

-       сельскгаспадарчых машын

-       збожжавых камбайнаў

-       аўтамабіляў

-       слясарны клас

-       клас гусянічных цягачоў

-       лабараторыя ТА

Мелася вучэбная гаспадарка. У 1977 годзе быў пабудаваны жывёлагадоўчы комплекс.

У 1978 годзе колькасць падрыхтаваных спецыялістаў перавысіла 10000 чалавек.

Педкалектывам і адміністрацыяй вучылішча вялася напружаная праца па стварэнні і папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Крокі 80-ых гадоў

У студзені 1985 года "Бераставіцкае ССПТУ № 37” было перайменавана ў "Бераставіцкае сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 194”

За перыяд з 1954 па 1985 гады, было падрыхтавана 13104 спецыялістаў для народнай гаспадаркі

_1978.jpg

У вучылішчы ў гэты час навучэнцы атрымлівалі спецыяльнасці:

-майстар сельскагаспадарчай вытворчасці з прысваеннем кваліфікацыі трактарыста-машыніста шырокага профілю, кіроўцы аўтамабіля катэгорыі "С", газаэлектразваршчыка;

-      гаспадыні сядзібы з прысваеннем кваліфікацыі майстра агародніка, швачкі, кухара.

Для навучання ў вучылішчы да гэтага часу мелася 30 трактароў розных марак, у тым ліку:

-       Т - 150 - 5 шт.

-       МТЗ - 80 - 7 шт.

-       Гусянічныя - 8 шт.

-       Т - 25 - 5 шт.

-       Т - 40 - 5 шт.

-       9 аўтамабіляў

-       4 збожжаўборачныя камбайны

-       сельгасмашыны розных марак.

Для адпрацоўкі практычных навыкаў быў абсталяваны аўтадром.

У 1991 годзе выпуск падрыхтаваных спецыялістаў перавысіў 15000 чалавек. Развівалася і ўмацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база вучылішча, інжынерна-педагагічны калектыў папаўняўся маладымі спецыялістамі з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

ПЕРСПЕКТЫВЫ

6.12.2000 года УА «Бераставіцкі СПТВ №194» было перайменавана ва УА «Бераставіцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №194».

Да гэтага часу было падрыхтавана 17176 спецыялістаў для народнай гаспадаркі.

УА «Бераставіцкае СПТВ № 194 сельскагаспадарчай вытворчасці» забяспечвала атрыманне наступных спецыяльнасцей:

На аснове базавай школы (9 класаў) з атрыманнем сярэдняй адукацыі. Тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў.

1. - Трактарыст-машыніст катэгорыі А,Б,Г,Д.

   - Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "С".

   - Электрагазазваршчык.

2. – Агароднік.

   - Швачка.

   - Повар.

3. - Швачка 3-4 разрада.

На аснове сярэдняй школы (11 класаў). Тэрмін навучання 1 год 6 месяцаў.

   - Трактарыст-машыніст катэгорыі А,Б,Г,Д.

   - Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "С".

   - Электрагазазваршчык 2-3 разрада.

З 1.09.2007 года пачалася падрыхтоўка навучэнцаў па дадатковых спецыяльнасцях:

   - Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі "B","С".

   - Слесар па рамонту аўтамабілей

   - Электрагазазваршчык

17.08.2008 года УА «Бераставіцкае ДПТВ №194» было

перайменавана ва Установу адукацыі «Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Адначасова вялася падрыхтоўка па новых спецыяльнасцях:

   - муляр 3-яга разрада

   - штукатур 3-яга разрада

   - абліцоўшчык-плітачнік 3-яга разрада

Ліцэй сёння  

.jpg

- гэта комплекс, які ўключае ў сябе:

навучальны корпус з сучаснымі аўдыторыямі, актавай і спартыўнай заламі, сталовай на 100 пасадачных месцаў; вытворчыя майстэрні з навучальнымі лабараторыямі па спецыяльных прадметах; інтэрнат на 385 чалавек, дзе размешчаны трэнажорная зала, бібліятэка з чытальнай залай на 60 месцаў, музей «Спадчына»; спартыўны гарадок, два навучальных палігона, вучэбная гаспадарка.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў кабінетах, абсталяваных сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання, вытворчых лабараторыях і майстэрнях. Па ўзроўню развіцця вучэбна-матэрыяльнай базы, культуры працы і вытворчай эстэтыкі кабінеты, лабараторыі і майстэрні ліцэя не раз прызнаваліся аднымі з лепшых на абласных аглядах-конкурсах. У распараджэнні навучэнцаў знаходзяцца Інтэрнэт, камп'ютарныя кабінеты.

Базамі практычнага навучання з'яўляюцца прадпрыемствы-заказчыкі кадраў.

У ліцэі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця і адпачынку навучэнцаў. Працуюць спартыўныя секцыі, картынг-клуб, гурткі сольных спеваў, харэаграфіі, інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Хлопцы прымаюць удзел у вырабе дзеючых мадэляў, макетаў, трэнажораў і іншых наглядных дапаможнікаў і займаюць прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх аглядах інавацыйнай і тэхнічнай творчасці.

20190925095834_IMG_5099.JPG

dddjyujry.jpg23c9a29c6ec3418ff3d013273271fbac-0.jpg20191106125710_IMG_7443.JPG

.png2022-05-18_21-27-47.png.png_названияммммммм.png1.pngedupravopresidentripoobls000132 286423s000053 292360mir pravosdg banner-700x366pomogut_by.jpgshag.jpg01dadadadada_xcmhjm.jpg _3_-_Баннер_ПРО_русск.PNG

 

qr-code.png instagram_icon-8.pngflurry.png