Материалы
Этнаграфія
У нашым краі з даўніх часоў у жыллёвым будаўніцтве шырокае распаўсюджанне набыла вулічная планіроўка сельскіх пасяленняў. Інтэр'ер хаты пераважна выглядаў так: пры ўваходзе ў памяшканне справа або злева размяшчалася глінабітная печ без коміна. Збоку, каля ўвахода, насупраць печы, размяшчаўся так званы бабін кут. Тут каля самага ўвахода на калодзе ці табурэце стаяў цэбрык з крынічнай вадой, далей услон, дзе размяшчаліся драўляныя вёдры, каўшы, дайніца, ступкі і іншыя прадметы хатняга ўжытку.
Уверсе над услонам прымацоўвалася гарызантальна да сцяны паліца для кухоннага посуду і начыння. Побач з печчу ўмацоўвалася жэрдачка, на якую вечарам сяляне вешалі сваё рабочае адзенне. На адной са сцен была прымацавана асвятляльная прылада з адтулінай для лучыны.
Покуць - гэта найбольш шаноўнае месца ў хаце. З ім было связана многа абрадавых традыцый. Вышэй на покуці - абразы, убраныя вышытымі ручнікамі.
Адзенне. Пераважаў, у асноўным, белы колер адзення. Так, у мужчынскі касцюм уваходзіла белая кашуля (навыпуск) з разрэзам пасярэдзіне грудзей, якая перахоплівалася вузкім рознакаляровым поясам. Жанчыны насілі доўгія кашулі, андаракі, ці спадніцы, фартух, гарсэт. Мужчыны і жанчыны насілі амаль аднолькавую ці падобную вопратку(світка, бурнос, насоў). Адзенне было доўгае, да пят, з даматканага сукна белага ці шэрага колеру.